Выстава 2018
Запрашаем на выставу
«Сусветнае прэс-фота — 2018»
у Гродне і Мінску
Культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ і каманда фундацыі «Сусветнае прэс-фота» запрашаюць вас на выставу «Сусветнае прэс-фота — 2018» у Беларусі.

Конкурс «Сусветнае прэс-фота» быў заснаваны ў Нідэрландах, выніковыя выставы ладзяцца штогод больш як у 100 гарадах 45 краінаў. Культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ прывозіць выставу ў Мінск ужо трэці раз (агулам Беларусь прымае гэты праект ужо пяты раз). Сёлета адбудзецца пашырэнне беларускай геаграфіі «Прэс-фота» — сусветна вядомы праект упершыню пабачаць і ў Гродне.
3 мая
– 17 мая
Гродна
ГЦ Old City (вул. Дубко, 17)
Пн – чц ндз 10 – 21
Пт – сб 10 – 22
Уваход вольны
23 мая
– 12 чэрвеня
Мінск
Культцэнтр «Корпус» (Машэрава, 9/8)
Штодня 12 – 21
Квіткi — 5 рублёў / 2,5 ільготны
Для журналістаў уваход вольны
За наяўныя грошы квіткі можна набыць на месцы.
Па безналу праз ByCard і Bezkassira.
Гісторыі, якія маюць значэнне
Міжнародная выстава World Press Photo 2018, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года, прыедзе неўзабаве ў Беларусь. Культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ прывозіць выставу ў Мінск ужо трэці раз. Сёлета таксама адбудзецца пашырэнне беларускай геаграфіі «Прэс-фота» – сусветна вядомы праект упершыню пабачаць і ў Гродне.

Фотаконкурс «Сусветнае прэс-фота – 2018», вынікі якога прадэманструюць дзве беларускія выставы, сабраў 4548 фатографаў са 125 краінаў, якія заявілі на конкурс 73 044 выявы. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з усяго свету, адзначыла найлепшых фатографаў з усяго свету ў васьмі намінацыях («Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Людзі», «Экалогія», «Прырода», «Спорт», «Працяглыя праекты»). Тытул «Сусветнае прэс-фота – 2018» атрымала праца Ранальда Шэміта. Гэты венесуэльскі фатограф зрабіў для мексіканскай філіі «Agence France-Presse» здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.

12 красавіка 2018 года фатографаў-пераможцаў запрасілі ў Амстэрдам, дзе ўручылі ўзнагароду «Залатое вока» падчас арганізаванага фундацыяй «Сусветнае прэс-фота» Фестывалю візуальнай журналістыкі. Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе «Сусветнае прэс-фота», як і ў папярэднія гады, утварылі міжнародную перасоўную выставу. У 2018 годзе выставу «Сусветнае прэс-фота» ўжо пяты раз прымае Беларусь (апошнія тры гады афіцыйным партнёрам праекту выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ). Сёлетняя экспазіцыя надрукаваная на шырокафарматных «Canon» і планшэтных друкарках «Arizona».
У 1955 годзе група галандскіх фатографаў арганізавала міжнародны конкурс «Сусветнае прэс-фота», каб паказаць свае працы аўдыторыі па ўсёй планеце. З таго часу конкурс развіўся ў найбольш прэстыжнае на свеце спаборніцтва фатографаў, а выставы конкурсу ладзяцца больш як у 100 гарадах 45 краінаў.

Цягам 60 гадоў, калі фундацыя «Сусветнае прэс-фота» працавала ў сваёй сядзібе ў Амстэрдаме як творчая, незалежная, некамерцыйная арганізацыя, свет няспынна змяняўся, і новыя распрацоўкі ў медыях ды тэхналогіях унеслі змены ў журналістыку і сторытэлінг. Місія фундацыі пашырылася, галоўная задача цяпер — правесці журналістаў, сторытэлераў і іхных гледачоў праз увесь свет, па яго поўным выклікаў неверагодным ландшафце.

Арганізатары конкурсу вераць у моц выявы і важнасць дэманстрацыі высакаякасных візуальных гісторыяў. Іхная мэта — далучыць свету да гісторыяў, якія маюць значэнне.

Мы ўпэўненыя, што фатаграфія мае важнае значэнне ў медыйным полі Беларусі, і што яе падтрымка, як і падтрымка незалежнай журналістыкі, — адна з галоўных задачаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці. І тэматычная разнастайнасць і прафесіяналізм фотапрацаў, рэпрэзентаваных у межах конкурсу «Сусветнае прэс-фота», несумненна спрыяюць гэтаму.
Партнёры
Беларускія выставы «Сусветнага прэс-фота — 2018» адбудуцца дзякуючы падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы
Новые медиа и НКО: эмпатия или кэш
Лекция Сергея Карпова,
руководителя отдела специальных
проектов портала «Такие дела»