2 кастрычніка, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

2 кастрычнiка ў ЦЭХу адбудзецца адкрыццё «Месяца фатаграфіі ў Мінску — 2015». Для гледачоў на пляцоўцы ангара «ЦЭХа» каманда фестывалю прапаноўвае адразу 9 фотавыстаў, якiя будуць даступныя для наведвання да 31 кастрычнiка:

«ДЗІКІЯ — жывёлы ў сучаснай фатаграфii»

Юрый Васiльеў. «Служыць фатаграфii»

Данiэль Зайферт, Iвета Вайводэ. «У калiдорах памяцi»

Ганна Леванкова. «How I Die»

Сяргей Лескець. «AGRO»

Яна Раманава. «Азбука агульных слоў»

Яна Раманава. «Чаканне»

Андрэйс Строкінс. «Людзі ў дзюнах»

Аляксандр Васюковіч. «Кожная трэцяя»
Таксама 2 кастрычнiка, а 19:30 куратарка С/О Berlin Ан-Крысцін Бертран правядзе экскурсію па экспазіцыі выставы Даніэля Зайферта і Іветы Вайводэ «У калідорах памяці».

На адкрыццi за музыкальную атмасферу адказваюць Delay Sound System і Pafnutiy’s Dreams.

«Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2015» — гэта 24 выставы, якiя размесцяцца на 11 пляцоўках, 10 лекцый і прэзентацый, круглы стол з фатографамi, а таксама прызентацыя кнiгi.

Сярод гасцей «Месяца фатаграфіі ў Мінску — 2015» куратарка галереэi С/О Berlin Анн-Крысцiн Бертран, украiнскi дакументалiст Артур Бондар, фатографка з Расii Аксана Юшко, польскi фатограф і адзiн з сяброў SPUTNIK PHOTOS Рафал Мiлах, расiйская фатографка i выкладчыцаЯна Раманава, нямецкi фатограф Мануэль Шродэр, латвiйскiя фатографы Андрэйс Строкiнс iIвета Вайводэ, а таксама французская фатографка i куратарка Франсуаза Юг’е.

Спонсары фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2015»:

Прадстаўніцтва Samsung у Рэспубліцы Беларусь, Goethe інстытут у Мінску.

Інфармацыйныя спонсары: TUT. BY, Радыё Unistar, Партал CityDog, Фотапартал Znyata.

Уваход вольны