18 чэрвеня, 16:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца чытка п’есы Малгажаты Сікорскай-Мішчук «Чамадан».
Франсуа Жако ідзе ў Музей Халакосту. Там на адным з чамаданаў з Аўшвіца ён бачыць імя і прозвішча свайго бацькі — Леа Пантофельнік. Гэта падзея змяняе яго жыццё.


У чытцы ўдзельнічаюць студэнты: Дар’я Герасіменка, Уладзімір Андрыенка, Павел Андрэеў, Ірына Аверына, Улад Лук’янчук і Рыта Ігнацьева. Рэжысёр — Валянціна Мароз, сукіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» у ECLAB.


Малгажата Сікорская-Мішчук
 — польская драматург і сцэнарыст. Адзначана шэрагам прэмій і прызоў на тэатральных і кінафестывалях. За п’есу «Чамадан» атрымала галоўны прыз, а таксама прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе «Метафары рэчаіснасці» (2008).


Уваход вольны!


Мерапрыемства ў
Facebook


Праграма усіх мерапрыемстваў


Партнёры праекта:
прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

Падобныя падзеі