15 снежня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015, прэзентацыя кнігі ПРАФОТА з вынікамі конкурсу 2014 года.

Сярод гасцей будуць старшыня журы конкурсу і аўтарка канцэпцыі кнігі Ганна Шпакава, арт-крытык конкурсу Вольга Шпарага, дырэктар Месяца фатаграфіі ў Мінску Андрэй Лянкевіч і ўся рэдкалегія кнігі поўным складам.

Працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталог прэміі ды выставу (адбудзецца ў лютым 2016 года ў ЦЭХу). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае гран-пры, іх аўтарам арганізуюць персанальныя выставы ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску ў 2016 годзе. Акрамя таго пераможцы будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвію (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

Прэмія ПРАФОТА ўручаецца другі раз. Сёлета на конкурс падалі 79 праектаў ад 53 аўтараў. У склад журы ўвайшлі Ганна Шпакава (старшыня журы), Святлана Паляшчук, Кен Шлес (Ken Schles), Сайман Норфалк (Simon Norfolk), Джэймз Ўэлфард (James Wellford), Джордж Джорджыў (George Georgiou), Барбара Штаўс (Barbara Stauss).

12310620_1008343039229802_750319134956634439_n

Дарагая рэдакцыя III/ 21.00 Хуліган

Дарагія фатографы, журналісты, дызайнеры, маргіналы, капірайтары, дармаеды, бізнэсмены удачы, музыкі. ды-джэі, лайдакі ўсіх масцей, бармэны, басота, галыцьба, таемныя міліянеры ды іншыя маргіналы. Пляшыце да ўпада, а на наступны дзень рабіце ўсе ў лепшым выглядзе!

Пасля ўрачыстага падвядзення вынікаў прэміі дакументальных і арт-праектаў Прафота-2015 паверхам ніжэй вас чакае «Дорогая редакция III» з забаўляльнай праграмай:

Delay Sound System,

Papa Bo Selektah,

Drumj Goodzilah (французскі рэп пад барабаны о Арцема Залесскага «Серебряная Свадьба»).