26 студзеня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Прэзентацыя нумара «pARTisan» і паказ фільма «Калгаснікі» Ягора Сурскага


У красавіку 2016 года група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайну Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форуму зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі, што ў форме выставы «Калгасны осмас лактозы» было прадстаўлена ў лістападзе ў прасторы «ЦЭХ» у Мінску.

Менавіта гэтыя творы сталі візуальным кодам нашага новага нумара, які цалкам прысвечаны фігуры калгасніцы ў беларускай гісторыі і культуры. У прэзентацыі возьмуць удзел: Артур Клінаў, Ірына Раманава, Вадзім Мажэйка, Адам Глобус, Ягор Сурскі. Адмысловы госць — Сімон Мраз (Аўстрыйскі культурны форум у Маскве).

У межах прэзентацыі адбудзецца паказ і абмеркаванне фільма Ягора Сурскага «Калгаснікі» (прэм’ера 25 снежня 2016 года), прысвечанага калектывізацыі ў беларускай гісторыі і тым наступствам, да якіх яна прывяла. Паўгадзінная стужка — гэта плён супрацы маладога мінскага рэжысёра Ягора Сурскага і валанцёраў праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі» гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам аўтара фільма і запрошаных гасцей.

Уваход вольны!

Zrzutekranu2016-12-29o10.56.52


facebook