31 студзеня, 15:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Штогод ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» праводзiць маніторынг «Мова варожасцi ў беларускiх CМI». 31 студзеня, а 15:00 у ЦЭХу адбудзецца прэзентацыя заключнага этапа манiторынгу.

Запрашаем журналістаў і блогераў, а таксама сацыяльных даследчыкаў ды грамадскіх актывістаў.

Эксперты раскажуць аб выніках аналізу публікацый у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна праяў мовы варожасцi.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія да iх прыводзяць. Пасля прэзентацыi адбудзецца воркшоп з кiраўнiком праекта, на якiм будуць прапанаваны кейсы карэктнага асвятлення падзей у СМI.

Просім пацвердзіць свой удзел па электроннай пошце zatolerantnost@gmail.com


facebook

Падобныя падзеі