18 снежня, 19:00—20 снежня, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

2015-ты ў Польшчы афіцыйна абвешчаны Годам Тэатра, што звязана з 250-й гадавінай Нацыянальнага тэатра ў Варшаве. Юбілейным гэты год з’яўляецца і для Тадэвуша Кантара. Мы вельмі радыя, што «pARTisan», дзякуючы падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусі і ў супрацы з Асацыяцыяй маладых творцаў «Да Тэатра» (Познань), таксама мае магчымасць далучыцца да святкавання. У нашых адмысловых друкаваных выпусках альманаха «pARTisan» мы паспрабавалі, наколькі гэта магчыма, падаць гістарычную перспектыву польскага тэатра: пачынаючы з феномену Нацыянальнага тэатра ў Варшаве, феноменаў Ежы Гратоўскага і Тадэвуша Кантара, а таксама альтэрнатыўных тэатраў («Акадэмія Руху», «Восьмага Дня» і інш.), і заканчваючы найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага польскага тэатра.

Спадзяемся, такая панарама будзе здольная паказаць тую дынаміку, у якой знаходзіцца польскі тэатр сёння. Асаблівую падзяку выказваем Тэатральнаму інстытуту імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве і персанальна Ганне Галас-Косіль за інфармацыйную дапамогу, а таксама прэс-службе Тэатральнага форуму «ТЭАРТ» за падбор візуальнага матэрыялу.

18 снежня, 19.00: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ

Прэзентацыя спецпраектаў альманаха «pARTisan», прысвечаных сучаснаму польскаму тэатру. Лекцыя-прэзентацыя Марты Стшалкі і Ярэка Сяйкоўскага («Тэатр Бюро Падарожжаў»). Падрабязней тут

19 снежня, 19.00: 100-ГОДДЗЕ ТАДЭВУША КАНТАРА
Лекцыя Кляўдыюша Свянціцкага (Польшча) «Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці»

Кляўдыюш Свянціцкі працаваў у Цэнтры дакументацыі мастацтва Тадэвуша Кантара «Cricoteka» ў Кракаве. Аўтар двух манаграфій — «Маленькая краіна Еўропы ў тэатры Тадэвуша Кантара» (2002), «Гісторыі тэатра Тадэвуша Кантара» (2007) — і інш. Падчас лекцыі Кляўдыюш распавядзе пра найважнейшыя аспекты феномена «тэатра смерці» Тадэвуша Кантара, звязанага з тэатрам памяці (П. Нара) і постпамяці (М. Хірш).

20 снежня, 17.00: ТЭАТР ЯК САЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ
Лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага («Тэатр Восьмага Дня», Познань) і Збігнева Алкевіча («Тэатр Акадэмія Руху», Варшава).

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!

web4-e1449554430524

Падобныя падзеі