24 кастрычніка, 15:00

Удзел платны: 25 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Жанр мультымедыя, які з’явіўся ў зазоры паміж відэа і фатаграфіяй, па-ранейшаму застаецца, у першую чаргу, формай для эксперыменту і пошуку новых спосабаў перадаць адчуванні, распавесці гісторыю.

Медыярынак постсавецкай прасторы сёння не гатовы трансфармавацца і прыняць праекты, якія не адносяцца да звыклых катэгорый фатаграфіі або дакументальнага кіно. Прадстаўленыя работы — персанальныя эксперыменты фатографаў, якія сваімі сіламі і сродкамі выкарыстоўваюць новыя медыя ў пошуках сваёй аўдыторыі і новага гучання праектаў.

Удзельнікі:

Аляксандр Чарнаўскі
Артур Бондар
Анастасія Тэйлар-Лінд
Анастасія Храловіч
Вольга Інгуразава
Каця Рэпіна
Магда Ракіта
Максім Дандзюк
Максім Сарычаў
Марыя Капаева

Паказ рэкамендаваны для гледачоў 18+

Уваход: 25000