6 жніўня, 18:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Ці задаваліся Вы калі-небудзь пытаннем, што і для чаго Вы ядзіце? Ці ўсведамляеце Вы тое, што будзе ў будучыні з прыродным асяроддзем, і якім чынам на гэта ўплывае сучаснае грамадства? Што стаіць за такім выразам, як «Ты тое, што ты ясі»?

Запрашаем Вас на сустрэчу прысвечаную веганству. Менавіта ў гэты дзень, 06.08.2016, мы з Вамі паспрабуем разабрацца ў тым, ці з’яўляецца веганская дыета здаровай і якія наступствы будзе мець адмова ад мясных і малочных прадуктаў.

У праграме сустрэчы: прагляд відэалекцыі «15 вядучых прычын смерці», кавапаўза, абмеркаванне фільма, майстар-клас па гатоўцы ежы «этычны сняданак».

Чакаем Вас на нашых сустрэчах!
Таксама прыходзьце на дальнейшыя сустрэчы:
1. ВеганСмена: экалогія
2. ВеганСмена: этыка

Уваход вольны.

13680429_282824878744088_4144215809565736114_o