10 верасня, 15:00

Удзел платны: 5 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Свет, у якім мы жывём сёння, — гэта свет пераменаў. Усё мяняецца, і шквал наступстваў лучыць гэтыя перамены. Культуральная дыяспара спрыяе павелічэнню колькасці міжкантынентальных перасоўванняў, што, у сваю чаргу, выклікае павышэнне атмасфернай тэмпературы праз шкодныя выкіды і раставанне леднікоў. Глабальная міграцыя ўзбагачае наш народ, але таксама выклікае ў адказ нецярпімасць да ўсяго новага ці іншага.

Паняцце мультыкультуралізму цесна звязана з паняццем этнічнага стэрэатыпу.

Варта толькі пачаць павазе і спагадзе квітнець, як нецярпімасць успыхвае бы на ўзмах чароўнай палачкі, адцягваючы нашу ўвагу ад таго, што сапраўды важна, і падтрымліваючы ў нас ілюзію неабмежаванай сілы.

Перамены — гэта водгаласы дзвюх крайнасцяў: надзеі і страху, талерантнасці і пераследаў, імі і намі, любові і нянавісці, цяпла і холаду… Аднак ёсць нешта такое, што аб’ядноўвае ўсе перамены. Гэта тое, што іх робяць людзі. Мы — ініцыятары пераменаў — любых: добрых, кепскіх і нават самых жудасных. Мы — неспакойныя істоты, вечна імкнёмся, ідзём кудысьці, не заўсёды дакладна ведаючы куды і чым можа скончыцца пачатае.

Перамена — гэта магутная сіла, якую цяжка ахапіць розумам; перамена ўсюдыісная і ўсё ж надзіва няўлоўная. Часта некаторыя рэчы прасцей зразумець, прачытаўшы пра іх або пачуўшы, чым спасцігнуць іх напоўніцу на ўласным досведзе. Кожны з чатырох аўстралійскіх мастакоў — удзельнікаў гэтай выставы — даследуе пэўны бок нашага свету ў няспынным руху, яго клубок дзеяння і процідзеяння, быцця і небыцця. Іх выявы ўтрымліваюць выказванні пра змены ў самых розных сферах: прыватнай, сацыяльнай, культурнай, экалагічнай. У кожным выпадку яны падыходзяць да пытання ўскосна, на паэтычнай мове алегорыяў, гаворачы пра адаптацыі, змешванні, метамарфозы і растварэнні.

Аўтары праекту: Года Афшар, Оўэн Лi Oн, Сайман Гарсэнт, Рэй Кук. Куратар Эласдар Фостэр


EPlh75z2S9U

Выстава арганізавана PhotoVisa International Festival of Photography і Cultural Development


mfm.by