18 красавіка, 16:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

18 красавіка 2015 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на сустрэчу з нямецкім палітолагам, публіцыстам і экспертам у пытаннях блізкаўсходняй палітыкі Міхаэлем Людэрсам «Захад і усе астатнія: крытычны погляд на заходнюю палітыку ў рэгіёне Блізкага Усходу».

«Арабская вясна», перамовы аб лёсе іранскай ядзернай праграмы, тэрарыстычная дзейнасць Ісламскай дзяржавы (ІГІЛ) — ва ўсіх гэтых падзеях пэўную ролю адыгрываюць краіны Захаду. Палітыка Захаду ў адносінах да рэгіёна Блізкага Усходу на працягу доўгага часу развівалася ў межах каланіяльнай парадыгмы, сёння мы сутыкаемся з больш складанымі камбінацыямі практык і дзеянняў, але наколькі яны паспяховыя і спрыяюць стабільнасці ў рэгіёне і свеце?

Нямецкі палітолаг, публіцыст і эксперт у пытаннях блізкаўсходняй палітыкі Міхаэль Людэрс паспрабуе адказаць на ўсе гэтыя пытанні і прадставіць у Беларусі сваю апошнюю кнігу Wer den Wind sät. Was westliche Politik im Orient anrichtet («Той, хто пасеяў вецер альбо да чаго прыводзіць заходняя палітыка на Усходзе»), у якой ён прапануе крытычны погляд на заходнюю палітыку ў дачыненні да Блізкага Усходу.

Мадэратар дыскусіі — гісторык Аляксей Братачкін.

Міхаэль Людэрс

Міхаэль Людэрс нарадзіўся ў 1959 г. у Брэмене. Вывучаў арабскую літаратуру ў Дамаску, ісламскае рэлігіязнаўства, паліталогію і публіцыстыку ў Берліне. Доктарская дысертацыя, прысвечаная егіпецкаму мастацтву. Аўтар дакументальных фільмаў для каналаў SWR і WDR. На працягу многіх гадоў працаваў карэспандэнтам газеты Die Zeit на Блізкім Усходзе. Эксперт у пытаннях блізкаўсходняй палітыкі. Жыве ў Берліне.

Падобныя падзеі