Гэтая серыя мітапаў ад 34mag у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама — на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.
Рэдакцыі шчыра распавядуць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.
Мы запрасілі да ўдзелу ў «адкрытых лятучках» чатыры найбольш цікавыя нам беларускія медыйныя праекты з ліку маладых, жывых і незалежных, тых, якія тут і цяпер фармуюць айчынны медыяландшафт, ужо прайшлі пэўны шлях і цалкам даказалі сваё права на існаванне.