21 мая, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Гэтая серыя мітапаў ад 34mag у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама — на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.

Рэдакцыі шчыра распавядуць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.

Мы запрасілі да ўдзелу ў «адкрытых лятучках» чатыры найбольш цікавыя нам беларускія медыйныя праекты з ліку маладых, жывых і незалежных, тых, якія тут і цяпер фармуюць айчынны медыяландшафт, ужо прайшлі пэўны шлях і цалкам даказалі сваё права на існаванне.

«Беларуская Трыбуна» (экс-Goals.by) — бадай, наш самы паспяховы медыяпраект апошняга часу. Каманда пад кіраўніцтвам Максіма Беразінскага і Алега Гаруновіча за некалькі год раскруціла створаны з нуля Goals. by да галоўнага мясцовага спартовага рэсурсу ды злілася з расійскім монстрам Sports.ru — падаецца, на цалкам выгадных для сябе ўмовах. Да таго ж адкрыла Беларусі некалькі новых журналісцкіх зорак. У прыватнасці — альфа-самца і выдатнага інтэрв’юера Мікіту Мелказёрава.

Падобныя падзеі