Экскурсія адбудзецца ў дзень адкрыцця выставы, а другім паверсе галерэі ЦЭХ.
Выстава «Скачок у часе» праходзіць у рамках праекта «Месяца фатаграфіі у Мінску 2016».
Фатаграфіі Эрыха Залёмана (1886−1944) і Барбары Клем (нар. у 1939) уяўляюць з сябе выдатны прыклад нямецкай рэпартажнай фатаграфіі. Абодва фатографы стварылі як журналісты ўнікальныя дакументы часу, а як мастакі — выдатныя па сваёй выразнасці карціны.
Трэба адзначыць і той факт, што каштоўнасць здымкаў Эрыха Залёмана і Барбары Клем не толькі ў інфармацыйным рэпартажным змесце, але ў першую чаргу ў складаным выкананні здымкаў, якое дазваляе нам разгледзець таксама сацыяльны, палітычны і псіхалагічны кантэксты.