17 лютага, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Негетэранарматыўнае, лесбійскае і квір-мастацтва ў Польшчы існуе на мяжы мастацкага поля, часта недастаткова прадстаўленае публіцы і нябачнае, яно ствараецца ў большасці выпадкаў на перыферыі.

Мы запрашаем Вас на сустрэчу з квір-мастачкай Ліліянай Піскорскай, якая адбудзецца ў межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT.

Падчас сустрэчы Ліліяна распавядзе пра свае мастацкія праекты ў сувязі з ненарматыўнай і фемінісцкай бачнасцю ў прыватных і публічных прасторах. А таксама аб асаблівай форме перфарматыўнага мастацтва, якая звяртаецца да прысутнасці больш, чым да дзеяння, і рэалізуецца праз супольнасць больш, чым праз ўдзел. Ліліяна распавядзе, якім чынам яе працы — відэа і фатаграфія — звязаныя з больш шырокім культурніцкім і палітычным кантэкстам сучаснай Польшчы.


Ліліяна Піскорска (Liliana Piskorska)

Ліліяна нарадзілася ў 1988 г. і скончыла факультэт выяўленчага мастацтва ў Турыне ў 2013 г. Сёння яна з’яўляецца дактаранткай факультэта выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Эльжбэты Яблонскай.

Ліліяна вырасла на вёсцы, хрышчоная атэістка, веганка з этычных нагод, негетэранарматыўная лесбійка. Яна прымала ўдзел у больш за 60 індывідуальных і групавых выставах у Польшчы і іншых краінах. Ад 2013 г. яна з’яўляецца часткай мастацкай і сама-адукацыйнай групы ў Галерэі на рацэ Вістула. У сваіх мастацкіх пошуках Ліліяна факусуецца на такіх панятках як фемінізм і ідэя «асабістае ёсць палітычным», але яна імкнецца працаваць з гэтымі канцэптамі з пазіцый квір, постгуманізму, анарха-фемінізму і сітуацый «меншасцей».

Мастацкія практыкі Ліліяны маюць вельмі аналітычны характар, яны наўпрост звязаныя з актуальнымі сацыяльнымі і культурніцкімі працэсамі. Мастачка працуе з разнастайнымі медыя: скульптура, малюнак, перформанс, хэппэнінг, — і даволі часта выкарыстоўвае сябе і сваё цела для стварэння мастацкіх твораў. Цягам сваёй кароткай але інтэнсіўнай кар’еры Ліліяна сустрэла шмат прыгодаў, у тым ліку цэнзуру сваіх прац і пераўтварэнне ў Інтэрнэт-мем.

Працы Ліліяны можна знайсці на яе афіцыйным сайце: http://lilianapiskorska.com/en/

Сустрэча будзе праходзіць на польскай мове з сінхронным перакладам на рускую мову.

Уваход вольны!


facebook | vk.com