23 чэрвеня, 18:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца бясплатная роварная экскурсія «Нефармальны Мінск». Гід-экскурсавод — выпускнік ECLAB Сяргей Дановіч.

Наша экскурсія - гэта гісторыя пра тое, чым жыў мінскі андэграўнд і розныя нефармальныя моладзевыя суполкі. Яе ўдзельнікі ўбачаць месцы, дзе ў розныя гістарычныя перыяды збіраліся стылягі, хіпі, панкі, скінхэды ды іншыя «нефармалы». Што слухалі, што чыталі, якое адзенне насілі і што ўсім гэтым спрабавалі сказаць нашы бацькі, старэйшыя браты і сёстры, а можа быць, і мы самі?

Зацікавіліся? Тады чакаем вас 23 чэрвеня, а 18:00 каля прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).

Увага! Абавязковая ўмова ўдзелу — наяўнасць ровара.

Маршрут экскурсіі:

«ЦЭХ» - Парк Горкага - пл. Перамогі - Парк Янкі Купалы - вул. Інтэрнацыянальная - пл. Кастрычніцкая — пр. Незалежнасці - вул. Камсамольская - «ЦЭХ».

Як запісацца?

Заяўкі на ўдзел адпраўляйце да 23.06.2016 на e-mail: serge_trakt@tut.by ці тэлефануйце на нумар +375299177820.

Экскурсія бясплатная.

Мерапрыемства ў Facebook.


18:30−21:30 — «Жаночы Мінск»
 — экскурсія па выставе і горадзе.

Экскурсаводка — Ірына Саламаціна, кіраўніца канцэнтрацыі «Гендарныя даследаванні», сурэдактарка кнігі «Фемінісцкая (арт) крытыка», якая экспануецца на выставе.

Падчас экскурсіі па горадзе запланавана наведванне майстэрняў мастачак Марты Шматавай, Ілоны Касабука, Таццяны Радзівілка, Кацярыны Сумаравай, удзельніц калектыўнай выставы «Штучнае асвятленне. Клара і Роза».

Зыходная кропка экскурсіі — «ЦЭХ». Колькасць удзельні_ц_каў абмежаваная. Зарэгістравацца можна тут


Праграма усіх мерапрыемстваў

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

Падобныя падзеі