21 чэрвеня, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца адкрытая сустрэча студэнцкага Філасофскага клуба ECLAB на тэму «Маўклівая большасць: хто нясе адказнасць?».


Вядучыя:
выпускніцы ECLAB Таццяна Кавалёнак і Кацярына Лявончык.

Гісторыя ХХ стагоддзя прымусіла па-новаму зірнуць на шмат якія сацыяльныя і палітычныя працэсы. Асабліва на спалучаныя з гвалтам — дзяржавы ў адносінах да грамадзян, большасці ў адносінах да меншасці. Нацыянал-сацыялізм, крытычны погляд на які граў і працягвае граць важную ролю, — яскравы таму прыклад.
Ці існуе ў сучасным грамадстве большасць? Хто нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў грамадстве? Ці ёсць маўчанне ўмоўнай большасці паўнавартасным адказам на тое, што адбываецца? Ці гэта адмова ад яго? На прыкладзе нямецкага нацыянал-сацыялізму і трагедыі Халакосту мы паспрабуем выявіць ключавыя паняцці, неабходныя для пошуку адказаў на гэтыя пытанні, паразважаць пра розныя віды адказнасці, а таксама прывязаць разгледжаныя пытанні да беларускага кантэксту.


Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook.

Праграма усiх мерапрыемстваў

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

Падобныя падзеі