14 ліпеня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць лекцыю прафесара Захара Шыбекі «Як пілі і співаліся беларусы»

На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

На беларускіх землях пілі шмат, аж да таго, што часам співаліся. Каб зразумець чаму, нават не трэба заглыбляцца ў далекае мінулае. Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Не менш цікава высветліць і тое ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць — у аднолькавай меры або не.

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска. Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Калі: 14 ліпеня 19.00 — 21.00

Дзе: прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16)

Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню: history@menka.by.

Падобныя падзеі