7 красавіка, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

VULICA BRASIL 2017. УРБАНІСТЫЧНАЯ СЕКЦЫЯ

VB4_Poster_Urbanism_screen

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil працягваецца. Акрамя стварэння ўжо традыцыйных малюнкаў на сценах (муралаў), падчас чацвёртага этапу фокус будзе на урбаністычным і экалагічна ўстойлівым развіццём мінскай вуліцы Кастрычніцкая (вядомай як «Вуліца Бразіл»). У мінулым годзе каманда фестывалю ўжо распрацавала і ўзгадніла з гарадскімі ўладамі «Генеральны план» для гэтай эксперыментальнай вуліцы і рэалізавала першыя тры урбаністычныя інтэрвенцыі:

— драўляны «парклет» з лавачкамі, столікамі, раслінамі і паркоўкай для ровараў, спраектаваны Аляксандрай Рамейка пад куратарствам Ганны Зубчонак (вул. Кастрычніцкая, 16, паміж фітнэс-клубам Moby Dick і паркоўкай МЗКР);

— алею ўздоўж аўтапаркоўкі з мясцовымі раслінамі ў драўляных кадках, усталяваную эколагамі з «Зялёнай сеткі» (вул. Кастрычніцкая, 16);

— «жывую сцяну» з інтэграванымі ў мурал раслінамі і сінічнікамі, у супрацоўніцтве з мастаком Cowek, фларысткай Юліяй Стратовіч (студыя «Moss Town») і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

На працягу 2017 года будзе рэалізоўвацца астатнія 20+ пунктаў з «Генеральнага плана» Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, раздзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы, а таксама шмат новых творчых ідэй, з нязменным акцэнтам на мастацтва.

Бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць ужо з 1 па 7 красавіка.

У пятніцу 7 красавіка ў ЦЭХу з 19:00—21:00 адбудзецца публічная лекцыя Лаўрэнса Жыменэса па урбаністыцы ды прэзентацыя Генеральнага Плану Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая на 2017.

Уваход вольны!


За больш падрабязнай інфармацыі звязвайцеся з арганізатарамі Vulica Brazil праз е-мэйл vul.brasil@gmail.com альбо онлайн-платформы http://vulica-brasil.by / https://www.facebook.com/vulicabrasil / http://vk.com/vulicabrasil / https://instagram.com/vulicabrasil / https://vimeo.com/vulicabrasil