30 верасня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Пачынаючы з 2000 года, C/O Berlin прадстаўляе яркую культурную праграму міжнароднага ўзроўню. У якасці выставачнай пляцоўкі для фатаграфіі С/O Berlin дэманструе творы сусветна вядомых мастакоў, спрыяе новым талентам і вядзе дзяцей, моладзь і дарослых у іх візуальных падарожжах і адкрыццях у нашай выяўленчай культуры. C/O Berlin — некамерцыйны фонд, які вылучаецца сваім сучасным культурным менеджментам. Праз шырокія магчымасці для навучання і інтэнсіўную выхаваўчую работу на месцах, а таксама дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з установамі і музеямі па ўсім свеце, C/O Berlin з’яўляецца унікальным цэнтрам для сумеснага абмену.

Лекцыя апавядае пра гісторыю існавання цэнтра і праграму C/O Berlin, а таксама дае ўяўленне пра тое, як прыватная ўстанова ператварылася ў некамерцыйны фонд і паспяхова фінансуе сябе, дзякуючы старанна спланаванай праграме правядзення выстаў і разнапланавай сістэме спансіравання і маркетынгу.

Другая частка лекцыі будзе ў асноўным прысвечана прэзентацыі праграмы «Таленты C/O Berlin» — штогадоваму конкурсу маладых сучасных фатографаў і мастацтвазнаўцаў. Гэтая праграма C/O Berlin пачалася ў 2006 годзе і прысвечана падтрымцы фатографаў і мастацтвазнаўцаў, якія толькі атрымалі сваю адукацыю і стаяць на парозе прафесійнага жыцця. Кожны год міжнароднае журы абірае чатырох пераможцаў, і кожны з іх атрымлівае магчымасць правесці персанальную выставу, якая суправаджаецца публікацыяй матэрыялаў. Гэтая ўнікальная для Еўропы праграма з’яўляецца творчай базай для многіх маладых мастакоў і адпраўным пунктам для іх далейшага ўдзелу ў міжнародных выставах.

Лекцыя пройдзе з удзелам фатографаў Даніэля Зайферта і Іветы Вайводэ.

Іншыя праекты