25 лютага, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Біямедыцынская рэвалюцыя адчыніла дзверы да ўдасканалення фізічных і разумовых магчымасцяў чалавека, падаўжаючы нашае жыццё і быццам бы нават паляпшаючы нашыя «маральныя якасці». Хоць чалавек заўсёды марыў пра лепшае, больш доўгае і шчаслівае жыццё, ідэя біямедыцынскага ўдасканалення чалавецтва падымае мноства этычных і грамадскіх праблем. Да гэтай ідэі паставіліся крытычна, калі не варожа, мноства выдатных філосафаў і інтэлектуалаў (Леон Кас, Юрген Хабэрмас, Майкл Дж. Сандэл, Фрэнсіс Фукуяма). У гэтай лекцыі я стаўлю перад сабой задачу крытычна прааналізаваць самыя папулярныя аргументы супраць выкарыстання біямедыцынскіх тэхналогій для паляпшэння фізічных, разумовых і маральных здольнасцяў чалавека.

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. Мадэратары — Ганна Селязнёва и Вольга Шпарага.
Увага! Для ўсіх тых, хто не зможа прыйсці на лекцыю арганізавана онлайн трансляцыя. Яе можна будзе паглядзець на галоўнай старонцы сайта праекта «Еўрапейскае кафэ»: www.eurocafe.by

Пра лектара:

JR 2-2

Ёанна Ружыньска (Joanna Różyńska), PhD — дацэнт Інстытута філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта і навуковая супрацоўніца Цэнтра біяэтыкі і біязаканадаўства пры гэтым інстытуце. Старэйшая выкладчыца праграмы сертыфікацыі па даследчай этыцы (Advanced Certificate Program for Research Ethics), якая фінансуецца Міжнародным цэнтрам Фогарці. Атрымала навуковыя ступені па юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, філасофіі, біяэтыцы. Чалец Камітэта біяэтыкі пры Акадэміі навук Польшчы і кіраўніца польскага аддзялення кафедры біяэтыкі ЮНЕСКА пры ўніверсітэце Хайфы.

Мова лекцыі: польская з перакладам на рускую.

Уваход вольны!

Падобныя падзеі