26 красавіка, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць
цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»

НІНА ДАНІЛЕНКА
ПРАГРЭС ГЕНЕТЫКІ: НОВЫЯ ШЛЯХІ ДА ЗДАРОЎЯ І НОВЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЭТЫКІ

У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё. Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захвораванняў і паталогій. Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека, стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія «сапсаваліся» пры генетычных хваробах. Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару. Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць? Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?

Пра гэтыя і іншыя пытанні разважае падчас публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Лекцыя «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі» адбудзецца 26 красавіка ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.

За анонсамі наступных лекцый сачыце на нашым сайце: http://fly-uni.org/