19 красавіка, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»

Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?

Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?

Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?

Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні». Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі».

Отображается файл "for_april2016-1.jpg"Отображается файл "for_april2016-1.jpg"

Гэтым цыклам лекцый і дыскусій мы працягваем тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.

Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору «мыслення пра будучыню», якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.

Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўняем прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.

Уваход на ўсе лекцыі вольны!

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара — Юлі Галіноўскай (+375297422040)

За анонсамі наступных лекцый сачыце тут.

Падобныя падзеі