21 чэрвеня, 20:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца інтэрактыўная лекцыя Вольгі Раманавай «»Пакаленне ў масках»: нефармалы ў савецкім кінематографе перыяду перабудовы» з паказам і абмеркаваннем фрагментаў кінафільмаў.

Інтэрактыўная лекцыя прысвечаная моладзеваму кінематографу 1980-х гадоў. Чаму 20-гадовых пачалі называць «пакаленнем у масках»? Якія сацыяльныя страхі адлюстроўваюць моладзевыя драмы перыяду перабудовы? Якія праблемы познесавецкага грамадства ў іх уздымаліся? Пра якія ідэйныя і стылістычныя формы моладзевага пратэсту можа расказаць кінематограф перыяду перабудовы? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні будзем шукаць падчас лекцыі, якая запланаваная ў форме прагляду, каментавання і абмеркавання фрагментаў знакавых кінафільмаў перыяду перабудовы.

Вольга Раманава — кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» ў ECLAB, кандыдат філалагічных навук, культуролаг. Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя і тэорыя савецкага кінематографа, савецкая і постсавецкая культура.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Праграма усiх мерапрыемстваў

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

Падобныя падзеі