20 чэрвеня, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца інтэрактыўная лекцыя даследчыка і выкладчыка ECLAB Міхаіла Дарашэвіча «»Чалавечы твар» Інтэрнэту». Мадэратары — студэнты канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства».
Інтэрнэт — гэта цэнтры захоўвання інфармацыі, серверы, камп’ютары, спадарожнікі, кабелі. Інтэрнэт — гэта сацыяльныя сеткі, мэсэнджары, пошукавыя сістэмы. Але без аднаго — галоўнага — складніку любое апісанне будзе няпоўным, без яго не было б і самога Інтэрнэту. Інтэрнэт — гэта людзі, Інтэрнэт — гэта мы, карыстальнікі.

Хто такі тыповы беларускі прадстаўнік інтэрнэт-аўдыторыі? Якога ён полу? Колькі яму гадоў? Які ўзровень яго адукацыі і дастатку? Што ён шукае ў сеціве? Якімі сэрвісамі карыстаецца? Якія з сацыяльных сетак у Беларусі самыя «жаночыя» і самыя «мужчынскія»? У які дзень тыдня беларусы праяўляюць найбольшую актыўнасць анлайн? Адказы на ўсе гэтыя пытанні могуць быць не самымі чаканымі.
Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага інтэрнэт-карыстальніка намалюе Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік праекта «Gemius Belarus», які займаецца аналізам анлайн-аўдыторыі, чалавек, які даследуе сетку Інтэрнэт у Беларусі з 1995 г.



8d6a02aa-ab7d-45c2-a26a-7ee5c2612ce8Міхаіл Дарашэвіч
 — даследчык і незалежны эксперт у галіне развіцця інтэрнэт-тэхналогій. Кіраўнік праекта «e-belarus.org» (з 2001 г.). Кансультант у пытаннях ІКТ для развіцця ў межах Праграмы развіцця ААН у Беларусі (2004−2005). Займаецца даследаваннямі ў галіне новых медыя, інфармацыйнай палітыкі, электроннага ўрада, эканомікі ведаў, кіравання сеткай Інтэрнэт.

Уваход вольны!


Мерапрыемства ў
Facebook.

Праграма усіх мерапрыемстваў

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».