20 лютага, 19:00

Удзел платны: 4 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Сучасная беларуская густоўная музыка падаецца хутчэй нейкай міфалагемай, чым рэальнасьцю. Але варта нам крыху заглыбіцца ў часе ды дакрануцца да традыцыйнай беларускай музыкі — і мы адразу бачым, што нашая музыка раней сапраўды мела цікавую, непаўторную структуру, прыгожую «хітовую» мелодыку.

Падчас лекцыі мы паспрабуем зразумець як нас, сучасных ды прагрэсіўных людзей сфарміравалі беларускія традыцыйныя сьпевы ды традыцыйная музыка ў цэлым. Чаму вывучэньне сьпеваў важнае ня толькі для сучаснай, прагрэсіўнай асобы, але й для Беларусі ў прынцыпе.

Лекцыя-семінар разьлічана на ўсіх цікаўных, прагных да музычнай культуры людзей, а таксама на практыкуючых музыкаў

Вядучы: Юля Бондар — выкладчыца беларускіх традыцыйных сьпеваў, удзельніца фолк-авангард гурта ULA, вывучае лагодныя метады актуалізацыі традыцыйнай культуры ў сучасным сьвеце.

Вывучэньне сваёй карэннай культуры ВАЖНА, таму што:

1. дае нам патрэбную базу, каб лепей разумець іншыя народы,

2. дапамагае разьвіваць сваю СУЧАСНУЮ культуру (не капіраваць, не пераймаць, а пры дапамозе пэўных прынцыпаў традыцыйнай, мясцовай культуры ствараць непаўторныя творы).

Вывучэньне сваёй карэннай культуры ЦІКАВА, таму што:

1. мы маем магчымасьць адчуць непаўторнасьць традыцыйнай беларускай культуры, яе паўнату ды яскравасьць.

2. гэта знаёміць нас з арыгінальнымі, жывымі прынцыпамі стварэньня культурных адзінак (песень, твораў мастацтва), якім нас рэдка могуць навучыць у афіцыйных установах.


Лекцыя арганізавана edutainment праектам AUDITORIUM. Больш падрабязна аб праекце: https://goo.gl/9uyD53

*у афішы выкарыстана графічная праца Марыi Мароз.

Дадатковая інфармацыя:

+375 333 326 326


facebook | vk.com