13 верасня, 19:00

Удзел платны: 5 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У рамках праекта «Месяц фатаграфіі у Мінску 2016» адбудзецца лекцыя Марыі Калесавай — Гудзілінай «Аўтарскае права на фатаграфічны твор».

Фатографы, як прафесіяналы, гэтак і пачаткоўцы, не ўяўляюць, якія сапраўды правы ў іх узнікаюць пасля стварэння здымкаў. Гэты майстар-клас прызваны праліць святло на тое, як рэгулююцца правы на фатаграфічныя творы на прыкладзе справы Антона Матолькі і Белтэлерадыёкампаніі.

— Калі і як узнікае аўтарскае права фатографа?
— Як фатограф можа распараджацца сваімі правамі?
— Якія існуюць сродкі і спосабы абароны аўтарскіх правоў на фатаграфіі?
— Якая адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў?
— Што можа лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў?
— Памеры магчымай кампенсацыі.

Лектар — Марыя Колесава-Гудзіліна, адвакатка Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 2, аспірантка кафедры грамадзянскага права БДУ.

Ангар «ЦЭХа»

Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

Падрабязней шукайце на афіцыйным сайце фестывалю.

Северное-сияние-под-Минском.-Вязынка-Беларусь_small