27 лютага, 19:00

Удзел платны: 4 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

З старадаўніх часоў у розных культурах свету, у тым ліку і беларускай, складваліся комплексы дзеянняў і практык, якія дапамагалі чалавеку перайсці з аднаго стану ў іншы, адзначалі заканчэнне аднаго этапа і пачатак другога (узроставага, сацыяльнага, прафесійнага), спрыялі адаптацыі, «праграмавалі» на годную адпаведнасць жыцця ў новым статусе.

Пераходныя перыяды ў псіхалогіі звязваюць з крызісамі, а ў традыцыі з рытуаламі пераходу, цi, ініцыяцыямі. Традыцыйны вясельны абрад таксама можна аднесці да пераходнага, бо ён забяспечваў «перараджэнне» у іншы сацыяльны статус і пераход на новы этап жыцця.
Знікнуўшы з паўсядзённага жыцця, абрады пераходу, дакладней, іхняя сутнасць пачала практыкавацца ў псіхатэрапіі.

Для чаго патрэбны абрады пераходу, як яны на нас ўздзейнічаюць, у чым тут асаблівасці беларускага вясельнага абраду, — паспрабуем разабрацца на сустрэчы.

Вядучая лекцыi Юлія Гагуліна, як культуролаг i практык, займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры, рамёствамі, спевамі (удзельніца фолк-авангард гурта ULA) і спробамі адаптацыі народнай культуры да гарадскога жыцця.

Вывучэньне сваёй традыцыйнай культуры ВАЖНА, таму што гэта:

— дапамагае разьвіваць мясцовую СУЧАСНУЮ культуру (не капіраваць, не пераймаць, а ствараць новыя непаўторныя творы),

— дае патрэбную базу, каб лепей разумець навакольны сьвет,

— знаёміць нас з арыгінальнымі, жывымі, мясцовымі культурнымі адзінкамі (песьнямі, творамі мастацтва ды інш.), якія былі «распрацаваныя» яшчэ задоўга да таго, як былі ўтвораныя словазлучэньні Рэспубліка Беларусь ці Злучаныя Штаты Амерыкі.

Лекцыя арганізавана edutainment праектам AUDITORIUM.


facebook | vk.com

Падобныя падзеі