1 верасня, 10:00—11 кастрычніка, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Гэты год «Месяца фатаграфіі ў Мінску» будзе традыцыйна насычаны разнастайнымі выставамі, уоркшопамі ды адукацыйнымі сустрэчамі. Фестываль збярэ прафесіяналаў фатаграфіі з усей Еўропы.

Экспазіцыі фестывалю будуць размешчаны адразу ў некалькіз выставачных залах Мінску. Асноўныя падзеі пройдуць на тэрыторыі арт-прасторы «ЦЭХ».

Кіруючыся місіяй «Месяца фатаграфіі ў Мінску», якая заключаецца ў тым, каб пазнаеміць беларускага гледача з асноўнымі тэндэнцыямі і вядомымі імёнамі ў галіне сусветнай фатаграфіі, мы размяшчаем праграму з падзеямі, якія будуць прахадзіць менавіта ў ЦЭХу:

Звярніце, калі ласка ўвагу, што праграма можа змяняцца і дапаўняцца. Просім сачыць за абнаўленнямі.

01.09 — 07.09

Майстар-клас Клемента Брыенды «Праектуючы фатаграфiю»

Прастора «ЦЭХ»

06.09 — 06.10

Роб Горнстра, Арнольд ван Бруген. «Сочы праект»

2-гі паверх «ЦЭХа»

Адкрыццё выставы — 19:00

07.09 — 08.09

«DIY Storytelling». Уоркшоп Роба Горнстры

Прастора «ЦЭХ»

09.09 — 07.10

— Хода Афшар, Оўэн Леонг, Сайман Харсэнт, Рэй Кук. «Міфы пра перамены»

— SPUTNIK. «Stand BY»

— Валерый Лабко. «Заўтрашняя фатаграфія»

— LĒD. «Набыты рэфлекс»

Ангар «ЦЭХа»

Адкрыццё выстаў — 19:00

09.09 i 10.09

Праекцыі на адкрыцці ад французскага фатографа Клемента Брыенда сумесна з дзесяццю фатографамі

Прастора «ЦЭХ», 19:30

10.09

Экскурсія па выставе «Міфы пра перамены» ад Ірыны Чмыровай

Ангар «ЦЭХа», 15:00

13.09

Адкрыццё выставы «Stand By» з Агнэшкай Райс

Ангар «ЦЭХа», 18:00

Лекцыя «Аўтарскае права на фатаграфіі (фатаграфічны твор)» Марыi Колесавай-Гудзілінай

2-гі паверх «ЦЭХа», 19:00

14.09

Прэзентацыя альбому Валерыя Лабко «Заўтрашняя фатаграфія»

2-гі паверх «ЦЭХа», 19:00

24.09

«Новыя тэхналогіі ў фатаграфіі на прыкладзе 3d друку» — майстар-клас для падлеткаў, арганізаваны амбасадай ЗША

Ангар «ЦЭХа», 13:00, 16:00

09.10 — 08.11

Эрых Заламон, Барбара Клем. «Скачок у часе»

2-гі паверх «ЦЭХа»

Адкрыццё выставы — 19:00

11.10

Экскурсія куратара Андрэаса Роста па экспазіцыі выставы Эрыха Заламона

i Барбары Клем «Скачок у часе»

2-гі паверх «ЦЭХа», 19:00

Поўная праграма размешчана на афіцыйным сайте фестывалю.

Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

EPlh75z2S9U

Падобныя падзеі