1 кастрычніка, 12:00—31 кастрычніка, 22:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У кастрычніку распачнецца ўжо другі па ліку фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску». У ім прымуць ўдзел як вядучыя тэарэтыкі ў галіне візуальных даследаванняў у рэгіёне, так і актыўныя ў працы фатографы з Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Поспех мінулага года матываваў як фатографаў, так і новыя культурныя і мастацкія пляцоўкі да ўдзелу ў шырокім спектры мерапрыемстваў. Істотна вырасла колькасць і геаграфія краін-удзельніц выстаў: сёлета гледачам будуць прадстаўлены 23 экспазіцыі, і арганізаваныя яны будуць не толькі ў беларускай сталіцы. Так, знакавую выставу французскай куратаркі і фатографа Франсуазы Юг’е «Камуналка» ўбачаць і жыхары Гродна.

Падчас фестываю ў ЦЭХу наведвальнікі змогуць пабачыць наступныя выставы:

Ангар ЦЭХа

vasiliev-1_small

Служыць фатаграфіі. Юры Васьльеў. 02.10 — 31.10

Выстава Юрыя Васільева ўпершыню прадставіць яго не толькі як фатографа, але і як чалавека, які ўдзельнічаў у стварэнні інстытуцый і ў фарміраванні асяроддзя аматарскай фатаграфіі ў Беларусі.

Юры стаяў каля вытокаў фотаклуба «Мiнск», за якім замацаваўся статус вялікага кангламерату аматарскай творчай фатаграфіі. Ён стаў яго старшынёй у 1978 годзе, а ў 1979-м фотаклубу «за плённую і стваральную дзейнасць у галіне мастацкай фатаграфіі» было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў».

Падрабязней

Лесвіца ў галерэю

VAS_DOM_I_NASILIE_PORTRAITS_0006_small

Кожная трэцяя. Аляксандр Васюковіч. 2.10 — 31.10

Кожная трэцяя беларуска падвяргалася фізічнаму гвалту ў сям’і. 77% суайчынніц перажывалі вопыт хатняга гвалту: псіхалагічны, сэксуальны, эканамічны і фізічны.

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

dunes_800_600x600_acf_cropped

Людзі ў дзюнах. Андрэйс Строкінс. 02.10 — 31.10

У праекце «Людзі ў дзюнах» латвійскі фатограф Андрэйс Строкінс даследуе межы паміж гарадскім асяроддзем і дзікай прыродай у ваколіцах аддаленых раёнаў Рыгі — Балдэраі і Даўгаўгрывы, якія месцяцца ў некалькіх кіламетрах ад Рыжскага заліва.

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

E_600x600_acf_cropped

У калідорах памяці. Івета Вайводэ і Даніэль Зайферт

З вышыні ўласнага досведу маладыя фатографы Івета Вайводэ і Даніэль Зайферт у сваіх фотасерыях адлюстроўваюць аддаленыя мясціны Еўропы — Пілцэнэ ў Латвіі і Любенаў ва Ўсходняй Германіі. Яны абодва ідуць па слядах стану няўпэўненасці; вакууму бяздзейнасці і аддалення, які адмаўляе якую-кольвек веру ў прагрэс і разам з тым развівае сваю ўласную ўнікальную трываласць за кошт пэўнай непадуладнасці часу.

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

Romanova_Jana_Waiting_16_small_600x600_acf_cropped

Чаканне. Яна Раманава. 02.10−31.10

Маладыя расійскія пары — жыхары Санкт-Пецярбурга і Масквы — спяць у сваіх пасцелях у той ранні час, калі людзі паводзяць сябе натуральна і не думаюць пра тое, як яны выглядаюць. Усе яны рыхтуюцца стаць бацькамі праз некалькі месяцаў

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

Romanova_Azbuka_009_small_600x600_acf_cropped

Азбука агульных слоў. Яна Раманава. 02.10 — 31.10

У сакавіку 2014 года ў выніку інфармацыйнай вайны вакол сітуацыі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне паміж Расіяй і Ўкраінай пачала расці напружанасць. І ў грамадзян абедзвюх краін стала знікаць жаданне разумець адзін аднаго. Раманава прасіла розных людзей, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у Кіеве на плошчы Незалежнасці (майдан Незалежності), успомніць словы, якія цалкам супадаюць па-руску і па-ўкраінску, і праілюстраваць гэтыя словы на фотаздымках

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

WILD-Carina-Linge-Dame-mit-Kaninchen_small_600x600_acf_cropped

Дзікія — жывелы ў сучаснай фатаграфіі. Групавая выстава. 02.10 — 31.10

Праект складаецца з фотаздымкаў, дзе іх аўтары па-рознаму звяртаюцца да паняцця «дзікага». Мы сустракаем жывёл у заапарках і ў дзікай прыродзе, у дыярамах ці ў таксідэрміста, у выглядзе чучала ці за знятым футрам, або дома ў нібыта камфортнай ролі хатняга любімца. З пятнаццаці індывідуальных ракурсаў паказваецца, як людзі ўспрымаюць жывёл, як збіраюць іх у якасці трафеяў ці ператвараюць у ежу. Падыход мастакоў вар’іруецца ад сур’ёзнага да гуллівага, ад драматычнага да іранічнага, і ў выніку мы задумваемся, у якой ступені паказаныя жывёлы насамрэч дзікія.

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

fr1_600x600_acf_cropped

Камуналка. Франсуаза Юг’е. 09.10 — 13.11

Гэты праект бярэ свой пачатак у 1991 годзе. У сувязі з сваёй працай у Сібіры Франсуаза Юг’е прыехала ў Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з этнолагамі. Яна спынілася ў сваіх расійскіх сяброў, і некаторыя з іх жылі ў камунальных кватэрах. У 2001 годзе ей захацелася вярнуцца і распачаць гэты праект. Яна вырашыла пажыць у адной з такіх кватэр, каб стаць бліжэй да яе насельнікаў, і зняла пакой. Аж да 2007 года кожныя два месяцы Франсуаза вярталася ў камуналку.

Падрабязней

Галерэя ЦЭХа

00000008_600x600_acf_cropped

How I Die. Ганна Леванкова. 02.10 — 31.10

Праект «How I Die» — гэта даследванне на тэму смерці. Па меркаванню аўтаркі гжтая тэма заўжды была неадназначнай. Хтось гаворыць пра яе ахвотна, іншыя лічаць яе занадта інтымнай і жахлівай. Страхаў, звязаных са смерцю, мноства — як, да прыкладу, страх стаць забытым і непатрэбным, страх перад болем ці невядомасцю. Але смерць, як і нараджэнне, — гэта тое, што абавязкова адбудзецца з кожным, незалежна ад памкненняў і асцярог.

Падрабязней

Ангар ЦЭХа

LS_00024_600x600_acf_cropped

АГРА, Сяргей Лескець. 02.10 — 31.10

Сяргей пачаў здымаць праект пра беларускія аграгарадкі, каб разабрацца ў сваім пакаленні і той моладзі, што засталася жыць у вёсках, у сваіх аднагодках, якія ўдзельнічаюць у дзяржпраграме «развіцця вёскі». Ён хацеў пераасэнсаваць іхні і свой выбар. Аўтар імкнуўся дакументаваць сваю эпоху, дзве пяцігодкі «вясковага рэнесансу» — унікальны сацыяльны праект, характэрны для нашай краіны і для нашага часу, тыя трансфармацыі, якія праходзіць наша грамадства.

Падрабязней

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе выставы, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання

Выставы працуюць кожны дзень з 12 да 22.

Іншыя праекты