4 верасня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

metа- — гэта спроба выйсці за межы наяўных культурных і сацыяльных кодаў, паставіць пад пытанне гендарныя рамкі, пазначыць праблемы кантэксту, у якім яны ўзнікаюць і ўзнаўляюцца.

Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца. Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва.

Арганізатар фестывалю — MAKEOUT, праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.

Праграма на 4 верасня:

19.00 — адкрыццё фестывалю

20.00 — кінапаказ #1
Ніхто нічога не павінен! Ніхто нічога не павінная!

Грамадства дыктуе нам ўяўленні аб тым, якімі мы павінныя быць і якім чаканням адпавядаць. Нам жа падаецца важным казаць аб разнастайнасці вопыту і пераваг, пра свядомы выбар і адказнасць. Першы кінапаказ гучна і выразна заяўляе: «Ніхто нічога не павінен! Ніхто нічога не павінная!»

22.00 — Mustelide (жывы гук)

Mustelide — сольны праект мінчанкі Наталлі Куніцкай, якая самастойна прадзюсуе і выконвае эксперыментальную незалежную поп-музыку.
Першы сінгл з’явіўся ў красавіку 2014 і вельмі хутка прыцягнуў да сябе ўвагу як публікі, так і прафесіяналаў музычнай індустрыі.

Найбуйнейшыя музычныя выданні Беларусі і Расіі называюць Наталлю «электроннай прынцэсай», а дэбютны альбом Secret, запісаны Mustelide самастойна, трапляе ў топы паважаных крытыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Латвіі і выпускаецца маскоўскім лэйблам «Темные Лошадки» (Soyuz Music).

У Беларусі Mustelide за лічаныя месяцы стала адной з галоўных прадстаўніц жывой электроннай сцэны, бо выконвае сваю музыку выключна ў лайв-фармаце, выкарыстоўваючы сур’ёзны сэтап з сінтэзатараў, драм-машын і адначасова эксперыментуючы з вакалам.

«Узяць удзел у фестывалі я вырашыла таму, што яго канцэпцыя сугучная з маёй галоўнай каштоўнасцю, сімвал якой — мая музыка. Гэтая каштоўнасць — асабістая свабода, свабода ад любых умоўнасцяў, правілаў і забаронаў», — кажа Mustelide.

Усю інфармацыю можна знайсці на сайце.

Падобныя падзеі