6 верасня, 12:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

metа- — гэта спроба выйсці за межы наяўных культурных і сацыяльных кодаў, паставіць пад пытанне гендарныя рамкі, пазначыць праблемы кантэксту, у якім яны ўзнікаюць і ўзнаўляюцца.

Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца.

Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва.

Арганізатар фестывалю — MAKEOUT, праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.

Праграма на 6 верасня:

12:00 — 14:00 ПАТРАБУЕЦЦА РЭГІСТРАЦЫЯ
Воркшоп-размова «Стварэнне бяспечных культурных прастораў для транс*, інтэрсэкс, квір, ЛГБ і асэксуальных супольнасцяў» Саша Падзярэй, Вялікабрытанія / Беларусь

12:00 — 14:00 Форум-тэатр. Тэхніка форум-тэатра дапамагае выяўляць розныя сацыяльныя праблемы і разам шукаць спосабы іх вырашэння. Паліна Міхайлоўская, Беларусь

14:30 — 16:00 Круглы стол «Гендар і нацыя» Мадэратарка: Таня Сяцко, Беларусь

16:30 — 18:30 Лекцыя-дыскусія «Ці ёсць жыццё за межамі гетэранарматыўнасці?» Надзея Гусакоўская, Нарвегія / Беларусь

19:00 — 22:00 Кінапаказ #3 «Ты выйдзеш за мяне?»

Сям’я і інстытут шлюбу. Адносіны і шлюбны абавязак. Выхаванне дзяцей і сумесны побыт. Як сямейныя нормы дыктуюцца грамадствам, прайграюцца ў культуры і пераносяцца ў нашае жыццё? Як мы будуем адносіны з блізкімі нам людзьмі? Мы будзем глядзець фільмы пра залежнасць і падтрымку, нармаванне і свабоду, культуру дзяцінства, клопат і (не)магчымасці жыць адно без аднаго.
22:00 Закрыццё фестывалю, meta- party

Усю інфармацыю можна знайсці на сайце.

Падобныя падзеі