5 верасня, 11:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

metа- — гэта спроба выйсці за межы наяўных культурных і сацыяльных кодаў, паставіць пад пытанне гендарныя рамкі, пазначыць праблемы кантэксту, у якім яны ўзнікаюць і ўзнаўляюцца.

Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца. Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва.

Арганізатар фестывалю — MAKEOUT, праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.

Праграма на 5 верасня:

11:00 — 13:00 Воркшоп «Гендарнае смецце» Радзіслава і MAKEOUT, Беларусь

13:00 — 15:00 Лекцыя «Сціплае абаянне квір, або Квір як ілюзія» Валерый Сазаеў, Расія / Пры падтрымцы: 34MAG.NET

15:30 — 17:00 Дыскусія «Чаму я (не) адношу сябе да ЛГБТ-супольнасці?» Мадэратарка: Віка Біран, Беларусь

17:30 — 19:30 Лекцыя «Радыкальныя педагогікі: як фемінізм і квір-тэорыя мяняюць адукацыю» Вольга Плахотнік, Украіна / Пры падтрымцы: Gender Library

20:00 — 22:00 Кінапаказ #2 «Маё цела — мая справа!»
Межы і памеры нашага цела, інтымнасць і адкрытыя адносіны.
Гэты кінапаказ уключае працы, якія так ці інакш датычаць цялеснасьці, сэксуальнасці, узросту і (не)дазвольных практык.

Усю інфармацыю можна знайсці на сайце.