2 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Выстава Юрыя Васільева ўпершыню прадставіць яго не толькі як фатографа, але і як чалавека, які ўдзельнічаў у стварэнні інстытуцый і ў фарміраванні асяроддзя аматарскай фатаграфіі ў Беларусі.

Юры стаяў каля вытокаў фотаклуба «Мiнск», за якім замацаваўся статус вялікага кангламерату аматарскай творчай фатаграфіі. Ён стаў яго старшынёй у 1978 годзе, а ў 1979-м фотаклубу «за плённую і стваральную дзейнасць у галіне мастацкай фатаграфіі» было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў».

Таксама Юры Васільеў на працягу некалькіх гадоў вёў тэлеперадачу пра фатаграфію, некаторыя выпускі якой былі прысвечаны «Фатаграфіцы-71». Яны аказалі ўплыў на вядомага беларускага фатографа Валерыя Лабко.

У 1992 годзе Юрыю Васільеву за дзейнасць у галіне фатаграфіі было прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь», таксама фатограф быў не раз адзначаны за якасную працу ў галіне мастацкай фатаграфіі.

«Самае блізкае слова, што найбольш дакладна адлюстроўвае маё стаўленне да фатаграфіі, — гэта «служэнне». Больш за ўсё мне хацелася ўкараніць культуру фатаграфіі ў жыццё сучаснага грамадства. Фотаздымцы можна прысвяціць жыццё, яна вялікая, як музыка, як паэзія, як тэатр. Фатаграфія — гэта не фотаапарат, не лінза і не стужка, не хуткія рукі і востры позірк. Хоць і гэта павінна быць. Як інструмент. Фатаграфія — гэта час, культура, эстэтыка, пачуцці і думкі мастака». (Юры Васільеў)

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання.

Іншыя праекты