14 красавіка, 19:00—14 мая, 19:00

Удзел платны: 25 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Выстава фатаграфіяў «Твар, які займае кветку» Наталлі Кавалевіч і Анастасіі Храловіч. Наталля Кавалевіч не бачыць з нараджэння, але гэта не замінае ёй весці актыўнае сацыяльнае жыццё. Наталля атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на дзённым аддзяленні юрыдычнага факультэту БДУ. Сучасныя тэхналогіі дапамагаюць невідушчай дзяўчыне ў працэсе навучання і робяцца незаменным сродкам для самарэалізацыі ва ўсіх сферах жыцця. Дзякуючы мабільнай праграме, якая аналізуе выяву і выводзіць аўдыёдыскрыпцыю, Наталля сур’ёзна захапілася фатаграфіяй.

Экспазіцыя выставы складаецца з дзвюх частак: першая — гэта фотапрацы Наталлі, якія суправаджаюцца акустычнымі, тактыльнымі і нюхальнымі элементамі ды імкнуцца перадаць адчуванне свету, у якім жыве дзяўчына; другая частка — гэта фатаграфіі, мультымедыя Анастасіі Храловіч, якія апавядаюць пра жыццё Наталлі і працэс стварэння ёю здымкаў пры дапамозе мабільнага тэлефона і спецыяльнай праграмы.

Праект пакліканы стаць на месяц інфармацыйнаю платформаю для дыскусіяў і абмеркаванняў магчымасцяў палепшыць умовы сацыяльнага свету для невідушчых людзей. Параллельная праграма выставы прадугледжвае экскурсіі з заплюшчанымі вачыма па экспазіцыі праекту для дзяцей і дарослых, аўтарскія майстар-класы, дзе ўдзельнікі змогуць «выпрабаваць» на сабе досвед сляпога чалавека, інклюзіўныя імпрэзы для дзяцей, лекцыі пра ролю мабільных тэхналогіяў у сучасным жыцці чалавека.

Расклад экскурсій па выставе на наступны тыдзень:

30 красавіка, чацвер: 16.00, 16.40, 17.20, 18.00
1 мая, пятніца: 16.00, 16.40, 17.20, 18.00
2 мая, субота: 16.00, 16.40, 17.20, 18.00

Куратарская група: Натальля Кавалевіч, Вера Кавалеўская, Андрэй Лянкевіч, Ганна Самарская, Анастасія Ранько.

Партнёры праекту: праграма «Мівія», Офіс правоў людзей з інваліднасцю.
Сябры праекту: Сафія Садоўская, Людміла Скрадаль, Арцём Расшчупкін.

Даведкі па тэлефоне +375 (33) 3−326−326.