13 верасня, 18:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У рамках праекта «Месяц фатаграфіі у Мінску 2016»: Адкрыццё выставы «Stand By» с Агнешкой Райс.

Cем фатографаў групы «Sputnik» адправіліся ў Беларусь, каб паглядзець, што хаваецца за выразам «апошняя дыктатура ў Еўропе». Павольна, пласт за пластам, яны фільтравалі Беларусь і адкрывалі яе для сябе. Праект, у ходзе якога быў сабраны матэрыял на кнігу, доўжыўся два гады. За гэты час фатографы хацелі сабраць матэрыял, каб паказаць паўсядзённае жыццё ў Беларусі, бо гэта тое, што, здавалася б, далёка ад сусветнай палітыкі ды рэжыму Лукашэнкі, і адсутнічае ў асвятленні сусветных СМІ. Віктар Марціновіч у сваім эсэ пра Беларусь піша: «На кожным кроку вы сутыкаецеся з прыкладамі падвойнай сістэмы: існуюць два саюзы пісьменнікаў, у перыяд з 1996 па 1999 гг. было нават два парламенты. Жыць цяжка, але, у той жа час, калі вы прыязджаеце ў Мінск, усё чыста і акуратна».

Аўтары «Stand By» не хацелі стварыць палітычны матэрыял. Яны пагрузіліся ў паўсядзённае жыццё, вялі размовы пра вайну і памяць (Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс), пра сучасных беларускіх герояў і мову прапаганды (Рафал Мілях), пра найстарэйшы лес у Еўропе (Ян Брыкчыньскі), пра моду (Адам Паньчук), пра жанчын, якія хочуць пабрацца шлюбам з замежнікам (Юстына Мельнікевіч).

Фатографы: Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс, Ян Брыкчыньскі, Адам Паньчук, Рафал Мілях, Юстына Мельнікевіч і Манца Юван
Куратар: Анджэй Крамаж
Дызайн кнігі: Аня Налецка / Tapir Book Design

13.09
Ангар «ЦЭХу», 17:00
Уваход вольны

EPlh75z2S9U

Падобныя падзеі