6 верасня, 19:00—6 кастрычніка, 22:00

Удзел платны: 5 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У рамках праекта «Месяц фатаграфіі у Мінску 2016»:

Праект «Сочы» быў заснаваны ў суаўтарстве Робам Горнстрам (нарадзіўся ў Борнэ, Нідэрланды, 1975) і Арналдам ван Брухэнам (нарадзіўся ў Тэсэле, Нідэрланды, 1979) пры ўдзеле каманды дызайнераў Kummer & Herrman.

Каб распавесці гісторыю Сочы (Расія), месца правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў-2014, творцы неаднойчы вярталіся ў ваколіцы, як сапраўдныя прыхільнікі «павольнай журналістыцы», ствараючы трывалую аснову для доследаў і ўзаемадзеяння з гэтым невялікім, але ўсё ж неверагодна складаным рэгіёнам да таго, як ён апынецца ў прамянях увагі міжнародных СМІ.

Падыход Горнстры да фатаграфіі аб’ядноўвае найлепшае з дакументальнага аповеду і сучаснага партрэту, знойдзеных здымкаў ды іншых візуальных элементаў, сабраных падчас падарожжаў. Ван Брухэн дапаўняе серыі фатаграфіяў захапляльнымі гісторыямі пра людзей, землі ды іх бурлівую гісторыю. Разам фатаграфіі і тэксты раскрываюць складаную шматзначную гісторыю гэтага спрэчнага рэгіёну, кідаючы рэзкае святло на заяву Уладзіміра Пуціна, што «Алімпійская сям’я будзе пачувацца як дома ў Сочы».

Роб Горнстра — фатограф і выдавец павольнай формы дакументальных працаў. Ён таксама заснавальнік і былы мастацкі кіраўнік Цэнтру дакументальнай фатаграфіі FOTODOK. Працы Горнстры рэпрэзентаваныя ў Flatland Gallery, Утрэхт, Нідэрланды.

Арналд ван Брухэн (тэксты) — пісьменнік і кінарэжысёр, заснавальнік журналісцкага агенцтва Prospektor і сузаснавальнік з Горнстам праекту «Сочы».

Шмат якія працы праекту «Сочы» атрымалі ўзнагароды, уключаючы Canon Prize за інавацыйную фотажурналістыку ў 2010-м, Magnum Expression Award у 2011-м, Sony World Photography Award (у намінацыі «Мастацтва і культура») у 2012-м і World Press Photo (у намінацыі «Мастацтва і забавы») у 2012.

2-гі паверх «ЦЭХа»

Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

Афіцыйны сайт фестывалю


1-The-Sochi-Project-Стройка-в-зимней-столице_small


Выстава арганізавана прасторай ЦЭХ пры падтрыманні Амбасады Каралеўства Нідэрланды ў Рэспубліцы Польшча.

Падобныя падзеі