4 лютага, 19:00—20 сакавіка, 22:00

Удзел платны: 40 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Запрашаем на выставу пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015. Адкрыццё пройдзе ў чацьвер, 4-га лютага, у 19.00.

Конкурс ПРАФОТА праводзіцца другі раз у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску. Сёлета аргкамітэт атрымаў 79 праектаў ад 53 аўтараў беларускіх аўтараў. У склад журы ўвайшлі куратарка і фотарэдактарка Ганна Шпакава (старшыня журы), культуролаг Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фатограф Сайман Норфалк (Simon Norfolk), фотарэдактар і куратар Джэймз Ўэлфард (James Wellford), фатограф Джордж Джорджыў (George Georgiou), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Barbara Stauss).

Pafota_Press-pictureUPD

На выставе будзе прадстаўлена 11 праектаў фіналістаў:

Дакументальныя праекты:
Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, «Кожная трэцяя» *Гран-пры
Уладзь Грыдзін, «Наташа»
Сяргей Гудзілін, «Па краі»
Сяргей Лескець, «Агра»
Аляксандра Салдатава, «Сведка»
Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»

Арт-праекты:
Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»
Сяргей Канаплянік, «Пралог»
Аляксей Навумчык, Y Minsk
Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»
Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!» *Гран-пры

Выстава працуе да 20-га сакавіка штодня, ад 12.00 да 22.00.
Уваход 40 000.
Больш інфармацыі на сайце конкурса http://www.prafota.by

Іншыя праекты