9 сакавіка, 12:00—26 сакавіка, 21:00

Удзел платны: 1 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Выстава падоўжана да 26 сакавіка!

Першая выстава прац беларускіх музыкаў «Музыка без межаў» заклікана паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў.

Падчас выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, гурта «Палац» Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб’ядноўвае выяўленчае мастацтва. Як зрэшты і іншых музыкаў свету. Малявалі не толькі беларускія вакалісты, гітарысты і бубначы, але і многія сусветныя зоркі. Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Бона, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан вядомыя ў тым ліку і сваімі мастацкімі працамі. Што натхняе беларускіх музыкаў у выяўленчым мастацтве, можна будзе пабачыць ў нашай прасторы.


Уваход: 1 р. — у будні, 2 р. — у выходныя.

Падрабязнее на facebook і vk.com