11 кастрычніка, 19:00—8 лістапада, 22:00

Удзел платны: 4 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Выстава «Скачок у часе» праходзіць у рамках праекта «Месяца фатаграфіі у Мінску 2016».

Фатаграфіі Эрыха Залёмана (1886−1944) і Барбары Клем (нар. у 1939) уяўляюць з сябе выдатны прыклад нямецкай рэпартажнай фатаграфіі. Абодва фатографы стварылі як журналісты ўнікальныя дакументы часу, а як мастакі — выдатныя па сваёй выразнасці карціны.

Трэба адзначыць і той факт, што каштоўнасць здымкаў Эрыха Залёмана і Барбары Клем не толькі ў інфармацыйным рэпартажным змесце, але ў першую чаргу ў складаным выкананні здымкаў, якое дазваляе нам разгледзець таксама сацыяльны, палітычны і псіхалагічны кантэксты.

На адкрыцці выставы будзе асабіста прысутнічаць яе куратар Андрэас Рост. Наведнікам будуць прапанаваныя экскурсія і размова з куратарам.

Кошт квітка — 4 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры — 2 р.

Галерэя, 2-гі паверх ЦЭХу.


Пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску

Падобныя падзеі