12 лістапада, 19:00—16 лістапада, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Адкрыцце выставы 12 лістапада, а 19:00

У красавіку 2016 г. група студэнтаў з Універсітэта мастацтва і дызайну г. Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форуму ў Маскве зрабіць даследчы праект па калгасам у Мінску. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі. Мастацкія творы, якія паўсталі на аснове праведзенага даследавання, — разнастайныя як па тэматыцы, так і па форме. З пункту гледжання формы прадстаўлення — гэта шэраг сродкаў: ад жывапісу і графікі да скульптуры і перформансу. Што тычыцца творчага падыходу некаторыя творы з’яўляюцца аналітычнымі, іншыя — інтуітыўнымі. Некаторыя з мастакоў вырашылі дэканструяваць свае ўражанні, у той час як іншыя аддалі перавагу прадстаўленню іх у больш асабістым ключы, такім, як, напрыклад, дзённік.


In April 2016 a group of students from the University of Art and Design in Linz accepted the invitation of the Austrian Cultural Forum in Moscow to do a research project on kolkhozes in Minsk. Within a week the young artists visited three kolkhozes and met people who worked and lived there. Back in Austria the collected material — photos, videos and notes — was organized. The art works which were developed on the basis of this research process are diverse, both thematically and formally. In terms of media they range from painting and graphic to sculpture and performance. Regarding the artistic approach some pieces are analytical, others are intuitive. Some of the artists chose to deconstruct their impressions while others preferred to arrange them in a more personal way like e.g. a diary.

выставка колхоз

Штэфан Брандмаер і Фелікс Пёхакерт візуалізуюць паўторныя элементы беларускай будзённай эстэтыкі і знаходзяць для іх новую інтэрпрэтацыю ў сваёй інсталяцыі «Усе жаўткі яйка».

Вероніка Зэнгстбратл зацікаўленая ў доўгіх і пляскатых кубоідах, вялікіх і круглых будынках, бязмежных палях, карычневай глебе і маляўнічых платах. Асабліва яе ўразіла архітэктура і прасторы калгасаў.

Атэ Пентынен і Аляксандра Каль спалучаюць два элементы, якія пастаянна прысутнічалі ў падарожжы: малако і бетон.

Аб’ект Мелані Людвіг «Працоўныя целы» звяртаецца да сувязі паміж людзьмі і машынамі.

Леа Лунгер у сваёй працы «С» спалучае дзве паездкі і дзве розныя палітычныя сістэмы. Ён аб’ядноўвае малюнкі, якія стварыў у Мінску і Нью-Ёрку, у рамцы, прадстаўленай на падлозе галерэйнай прасторы.

Юлія Цёрэр паказвае празрыстыя пласты з накідамі пра сваю вандроўку ў Беларусь, дзе прысутнічаюць і гістарычныя матывы: там прасвечваецца гісторыя.

Катарына Каф прэзентуе адзінаццаць невялікіх карцін, усе з якіх круцяцца вакол калгасаў і іх работніц, калгасніц. Яе карціны заснаваныя на фотаздымках, якія яна знайшла падчас падарожжа або зрабіла сама.

Сінія карціны Сільвіі Берндорфер дэманструюць «гераіню працы», а таксама брудныя лужыны і бетонныя сцены. Усе яе матывы аб’яднаныя пачуццём меланхоліі.

У ходзе адкрыцця выставы, Марыя Жарый укарэніць зерне еўрапеізаванай ёгі ў культурны цэнтр калгаса і прапануе 50-хвілінны занятак.


Гэты праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Інстытута выяўленчых мастацтваў і культурных даследаванняў, Універсітэта мастацтва і дызайну г. Лінца: кафедры скульптуры і трансмедыяльнай прасторы (праф.Тобіас Урбан) і аддзялення жывапісу і графікі (праф. Урсула Хюбнер, Сабіна Елінек) сумесна з Аўстрыйскім культурным форумам (дырэктар Сіман Мраз)

Падобныя падзеі