9 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Гэты праект бярэ свой пачатак у 1991 годзе. У сувязі з сваёй працай у Сібіры Франсуаза Юг’е прыехала ў Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з этнолагамі. Яна спынілася ў сваіх расійскіх сяброў, і некаторыя з іх жылі ў камунальных кватэрах. У 2001 годзе ей захацелася вярнуцца і распачаць гэты праект. Яна вырашыла пажыць у адной з такіх кватэр, каб стаць бліжэй да яе насельнікаў, і зняла пакой. Аж да 2007 года кожныя два месяцы Франсуаза вярталася ў камуналку.

Першыя дні ў камунальных кватэрах Санкт-Пецярбурга цалкам збянтэжылі яе, і Франсуаза зразумела, што каб дабрацца да сутнасці гэтага дзіўнага, закрытага асяроддзя, стаць для яго сваёй, спатрэбіцца пабываць там некалькі разоў.

На працягу некалькіх гадоў яна фатаграфавала камунальную кватэру і паўсядзённае жыццё яе жыхароў — асабліва Наташы, дзякуючы якой вызначыўся рытм яе наведванняў. Ускосна, і без ўсведамлення гэтага, яна стала галоўным звяном у апавяданні Франсуаза Юг’е і ў яе жаданні быць і заставацца там. Наташа ўяўляе сабой квінтэсенцыю гэтых камунальных светаў і магнетызму горада, якія непакоілі аўтарку столькі гадоў. Колькі разоў ей даводзілася быць проста загіпнатызаванай гэтымі трывожнымі вобразамі святла і ценю?

Хто размаўляў з ёй пра прывіды? Хто казаў ёй, што ноччу ў Санкт-Пецярбургу можна бачыць нябачнае і марыць пра невымоўнае?

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання.

Іншыя праекты