2 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Праект «How I Die» — гэта даследванне на тэму смерці. Па меркаванню аўтаркі гжтая тэма заўжды была неадназначнай. Хтось гаворыць пра яе ахвотна, іншыя лічаць яе занадта інтымнай і жахлівай. Страхаў, звязаных са смерцю, мноства — як, да прыкладу, страх стаць забытым і непатрэбным, страх перад болем ці невядомасцю. Але смерць, як і нараджэнне, — гэта тое, што абавязкова адбудзецца з кожным, незалежна ад памкненняў і асцярог.

У праекце How I Die Ганна Леванкова прапанавала ўдзельнікам уявіць сітуацыю, у якой у іх ёсць выбар, дзе, калі і як сысці. У развагах пра свае апошнія хвіліны людзі звярталіся да самага важнага ў жыцці, агаляючы сапраўдныя каштоўнасці і жаданні.

Гісторыя кожнага чалавека складаецца з пяці частак. Акрамя класічнага партрэта і фатаграфіі, сімвала смерці, кожная гісторыя змяшчае малюнак удзельніка, які адлюстроўвае яго ўяўленне «як я памру», і пастановачнае фота гэтай сітуацыі. Гісторыю завяршае тлумачальны тэкст, створаны на падставе інтэрв’ю з удзельнікам.

Ганна выказвае падзяку ўсім, хто нягледзячы ні на што прыняў удзел і, спадзяецца, змог перамагчы частку сваіх страхаў.

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання.

Іншыя праекты