13 мая, 19:00—29 мая, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

10 траўня ў арт-прасторы ЦЭХ адкрываецца выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу «FotoEvidence» (ЗША).

На выставе ў Мінску будуць прэзентаваныя працы пераможцаў конкурсу «FotoEvidence» за 2014 год. Удзельнікі выставы: Маджыд Саідзі (Majid Saeedi), Валер’ё Біспуры (Valerio Bispuri), Таня Габджука (Tanya Habjouqa), Фэрнанда Марэлес (Fernando Moreles), Жуан Піна (João Pina).

Задача конкурсу «FotoEvidence», што праводзіцца з 2011 года, — у тым, каб на мове фатаграфіі расказаць пра парушэнні правоў чалавека і прыніжэнне чалавечай годнасці. Прэміяй узнагароджваюцца аўтары за самаадданасць і смеласць у асвятленні ды данясенні да шырокай грамадскасці складаных сацыяльных тэмаў, за прыцягненне ўвагі да сацыяльнай несправядлівасці ў сучасным свеце.

Дэвіз «FotoEvidence»: «Дакументальная фатаграфія здольная не толькі змяніць стаўленне людзей да пэўных падзеяў, але і ў асобных выпадках змяніць хаду гісторыі».

Заснавальніца прэміі Святлана Бахчэванава (Балгарыя): «Я заснавала «FotoEvidence», каб працягнуць справу свайго жыцця — барацьбу з прыгнётам і выкрыццё парушэнняў правоў чалавека з дапамогаю фатаграфіі.

«FotoEvidence» — гэта СМІ без цэнзуры, месца, дзе экспануюцца дакументальныя праекты. Гэтыя праекты не маюць шанцаў быць надрукаванымі ў медыях, якім патрэбныя толькі гарачыя навіны. Фатаграфіі, якія мы адзначаем, не заўсёды прыемныя, але яны адлюстроўваюць жыццё такім, якое яно ёсць. Я лічу, што наступствы войнаў і канфліктаў мусяць паказвацца без прыхарошвання, каб кожны мог убачыць іх сапраўднае аблічча. Урэшце, можа быць, такім чынам мы зможам вывучыць урок праз нашыя памылкі, каб імкнуцца не паўтараць іх».

*Асаблівая падзяка «ФОТОДОК» (персанальна Аляксандру Сорыну) за прапанаваную выставу «FotoEvidence».