10 кастрычніка, 18:00—23 кастрычніка, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Венгерская рэвалюцыя і вайна за незалежнасць 1956 года доўжыліся ўсяго два тыдні, але яны скалыхнулі свет. Рэвалюцыя парушыла парадак, створаны вялікімі дзяржавамі пасля другой сусветнай вайны, і выкрыла бязлітасную сутнасць сістэм тэрору савецкага тыпу. Свет раз і назаўжды працверазеў ад камуністычных ілюзій. У кастрычніку 1956 года венгерскі народ прадэманстраваў сваю здольнасць узяць уласны лёс у свае рукі.

Падчас рэвалюцыі выйшлі на паверхню задушаныя на працягу многіх гадоў горыч і крыўда. Стыхійнае паўстанне ператварылася ў рэвалюцыю, а потым і ў вайну за незалежнасць, таму што неабходнай умовай свабоды з’яўлялася аднаўленне нацыянальнай незалежнасці.

Шэсцьдзясят гадоў таму ўвесь свет сачыў за Будапештам. У выніку гэтай барацьбы жыцця і смерці, працягласцю менш чым два тыдні, стала ўсім зразумела, што вайна за свабоду вугорцаў не магла мець аніякіх шанцаў пры тагачасным вялікадзяржаўным балансе сілаў. Тым не менш, мужнасць і адвага будапешцкіх хлопцаў у барацьбе са шкоднікамі прабіла невылечную рану на целе камунізму і скалыхнула савецкую імперыю.

Гэтай выставай музей «Дом тэрору» ушаноўвае памяць будапешцкіх хлопцаў з нагоды 60-й гадавіны венгерскай рэвалюцыі 1956 года.

Праграма ажыццяўляецца пры падтрымцы Мемарыяльнага Камітэту, створанага з нагоды 60-й гадавіны рэвалюцыі і вайны за незалежнасць 1956 года.

Уваход вольны.

Галерэя, 2-гі паверх ЦЭХу.

16a0c273ef626a18

Падобныя падзеі