27 снежня, 19:00—27 студзеня, 19:00

Удзел платны: 25 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», пр-т Незалежнасцi 58, корп. 6

Што можа быць бліжэйшае, чым позірк, дотык, пацалунак ці малітва? Як блізка можна падысці да свайго героя, каб пабачыць не толькі эмоцыі, але і ягонае жыццё? Гэта цягам паўгода высвятлялі 11 беларускіх фатографаў, якія стваралі ў межах агульнага навучальнага курсу свае фотапраекты.

Канцэпцыя «Бліжэй, чым блізка» стала пранікненнем у свет самых розных герояў і з’яваў, аб’яднаных максімальна глыбокім пагружэннем у тэму.

Трынаццаць праектаў, створаных пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский репортер») і фатографаў Юрыя Козырава («Time», «Noor») ды Таццяны Плотнікавай («Русский репортер»), сталі вынікам паўгадавой працы з выкладчыкамі, якая вялася на агульных сустрэчах і ў онлайне.

Зазірнуць бліжэй, чым блізка, з дапамогаю дакументальных і арт-праектаў фатографы вырашылі ў тыя праблемы, якія іх хвалююць: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, тайскі бокс, смяротная кара, самагон, скокі з парашутам і шмат чаго іншага.
Несупынная праца з куратарамі ды агульныя абмеркаванні прывялі да знікнення межаў у жанрах, а ў некаторых выпадках нават да змены жанраў. Кожны праект па-свойму ўнікальны, шматбаковы, дазваляе глыбока зазірнуць у з’яву, якую прэзентуе.

Уваход на выставу будзе платны — 25 тысяч рублёў. Сімвалічны кошт заклікае падтрымаць супольны праект і дапамагчы хаця б часткова кампенсаваць выдаткі на правядзенне выставы.

Удзельнікі выставы: Уладзь Грыдзін, Аляксандра Салдатава, Сяргей Гудзілін, Дзяніс Дзюба, Людміла Пагодзіна, Надзея Бужан, Юлія Ваўчок, Максім Сарычаў, Зміцер Кужалькоў, Даша Сапранецкая, Сяргей Балай.

Выкладчыкі курсу: Андрэй Паліканаў (Расія), Юрый Козыраў (Расія), Таццяна Плотнікава (Расія), Пэп Бунэт (Pep Bonet, Іспанія).

Падобныя падзеі