2 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Маладыя расійскія пары — жыхары Санкт-Пецярбурга і Масквы — спяць у сваіх пасцелях у той ранні час, калі людзі паводзяць сябе натуральна і не думаюць пра тое, як яны выглядаюць. Усе яны рыхтуюцца стаць бацькамі праз некалькі месяцаў, і праект прысвечаны не толькі іх адносінам адзін да аднаго ў час чакання дзіцяці, але таксама жыццю маладых сем’яў у вялікіх гарадах сучаснай Расіі праз 20 гадоў пасля развалу Савецкага Саюза — краіны, якую іх дзеці будуць ведаць толькі з кніжак па гісторыі. У праект уваходзяць 40 здымкаў — як 40 тыдняў цяжарнасці.

Санкт-Пецярбург, Масква. 2009—2014.

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання.

Іншыя праекты