11 жніўня, 19:00—29 жніўня, 00:00

Удзел платны: 25 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

11 жніўня, а 19.00 ў ЦЭХу адбудзецца адкрыцце першай персанальнай выставы сучаснага беларускага мастака Анро (Андрэя Рогача) «У вялікім ценю». Выстава працягнецца да 29 жніўня і аб’яднае тры праекты: «Face in Shadow», «The Lost», «Пандэмія».

«Я цалкам упэўнены, што без надзеі на цуд жыццё губляе рэальнасць, задыхаючыся, чэзне, абрастае заклікамі, плакатамі, помнікамі. Замест яго атрымліваецца агідны муляж».

Савецкі час пакінуў аб сабе мноства прыкметаў: вуліцы, помнікі, мову, сімволіку і чалавека-канфарміста. Мастак пагружаецца ў кантэкст гэтай рэальнасці. Падчас працы з дакументальным фота- і відэаматэрыялам гістарычнага і навіннага характару ен стварае фігуратыўны жывапіс пра псеўдаідэалы камуністычнай мінуўшчыны, аб якіх пісаў Кайданоўскі: «Я цалкам упэўнены, што без надзеі на цуд жыццё губляе рэальнасць, задыхаючыся, чэзне, абрастае заклікамі, плакатамі, помнікамі. Замест яго атрымліваецца агідны муляж».

На выставе экспануюцца працы з серыяў «The Lost», «Face in Shadow», «Пандэмія». У серыі «The Lost» у якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца партрэты зніклых без вестак людзей. У «Face in Shadow» Анро разглядае палітычныя вобразы праз прызму міфалогіі ды візуалізуе іх з дапамогаю фігуратыўнага жывапісу. У аснове серыі графічных працаў «Пандэмія» — старонкі часопіса «Новый мир» канца 80-х, тут вывучаецца тэма ўтопіі савецкага часу і настальгіі па ўтопіі ў постсавецкім грамадстве.

Анро

Анро (Anro; Андрэй Рогач, нар. 1987, Смаргонь, БССР) — мастак, фатограф.

Жыве і працуе ў Смаргоні, Беларусь.

У 2007 годзе скончыў МГТЭТиП ім. Красіна (Масква, РФ) па спецыяльнасці «Рэклама».

Аўтар кнігі «21 шклянка. Гісторыі Ёгеша, запісаныя Анро», выдавецтва «Тримедиа Контент».

З 2007-га да 2012-га Анро займаецца пастаноўнай фатаграфіяй, здымае серыю «Дыссамнія», у якой мастак пераасэнсоўвае беларускі фальклор.

У 2013-м — пачынае актыўна займацца жывапісам. З’яўляецца серыя «The Lost», у якасці матэрыялу для якой выкарыстоўваюцца партрэты зніклых без вестак. Крыху пазней мастак пачынае працаваць над серыяй «Face in Shadow», дзе разглядае палітычныя вобразы праз прызму міфалогіі ды візуалізуе іх з дапамогаю фігуратыўнага жывапісу.

У 2015-м стварае графічную серыю «Пандэмія», у аснове якой — старонкі часопіса «Новый мир» канца 80-х. У працах вывучаецца тэма ўтопіі савецкага часу і настальгіі па ўтопіі ў постсавецкім грамадстве.

Уваход на выставу 25 000

poster_Anro_web

Іншыя праекты