2 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Праект Сяргея Лескець «АГРА»

Сяргей пачаў здымаць праект пра беларускія аграгарадкі, каб разабрацца ў сваім пакаленні і той моладзі, што засталася жыць у вёсках, у сваіх аднагодках, якія ўдзельнічаюць у дзяржпраграме «развіцця вёскі». Ён хацеў пераасэнсаваць іхні і свой выбар. Аўтар імкнуўся дакументаваць сваю эпоху, дзве пяцігодкі «вясковага рэнесансу» — унікальны сацыяльны праект, характэрны для нашай краіны і для нашага, тыя трансфармацыі, якія праходзіць наша грамадства.

Фатограф рос і сталеў разам з героямі сваіх здымкаў, хадзіў з імі ў адну школу, бавіў вольны і наведваў дыскатэкі. Таму ён лёгка знаходзіў з імі супольную мову. Але тыя апошнія 10 гадоў, якія ён жыў у Мінску (навучанне ва ўніверсітэце, праца, падарожжы), вельмі моцна яго аддалілі ад вясковых аднагодкаў і дапамаглі зірнуць на гэтае візуальнае даследаванне збоку, звярнуць увагу на рэчы, якія былі калісьці звыклымі для мяне і якія раскрываюць характар і ідэалы сваіх герояў.

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання

Іншыя праекты