2 кастрычніка, 19:00—31 кастрычніка, 00:00

Удзел платны: 50 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У сакавіку 2014 года ў выніку інфармацыйнай вайны вакол сітуацыі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне паміж Расіяй і Ўкраінай пачала расці напружанасць. І ў грамадзян абедзвюх краін стала знікаць жаданне разумець адзін аднаго. Раманава прасіла розных людзей, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у Кіеве на плошчы Незалежнасці (майдан Незалежності), успомніць словы, якія цалкам супадаюць па-руску і па-ўкраінску, і праілюстраваць гэтыя словы на фотаздымках. У выніку атрымалася нешта накшталт азбукі, якая грунтуецца на ідэі, што разуменне пачынаецца з мовы, а мова — з алфавіта.

Уваход: 50 000 (агульны квіток Месяца фатаграфіі*)

*па квітку вы можаце патрапіць на ўсе 9 выстаў, якія адбываюцца ў ЦЭХу ў дзень наведвання.

Іншыя праекты